Наш гуманитарный проект
Крытэрыі праекта
Поўная назва праекта:
«Адраджэнне беларускага народнага ткацкага рамяства»
Найменне арганізацыі, якая рэалізуе праект ДУА «Жодишковская дзіцячая школа мастацтваў»
Кароткае апісанне праекта
Развіццё народнай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва шляхам адраджэння беларускага ручнога ткацтва.
Мэты і задачы праекта
Далучэнне маладога пакалення да народных традыцый.
Адраджэнне беларускага ручніка на Смаргоншчыне.
Прадастаўленне магчымасці дзецям дакрануцца да роднай гісторыі і авалодаць практычнымі навыкамі народнага рамяства.
Аб'ём неабходнага фінансавання
5 тысяч долараў ЗША
Перыяд рэалізацыі праекта
1 год
Запланаваныя мерапрыемствы ў рамках праекта
• Арганізацыя выстаў вырабаў народнага ткацтва
• Арганізацыя майстар-класаў па вырабе беларускіх ручнікоў
• Удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах-конкурсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
• Удзел у форумах і кірмашах
Прагназуемыя вынікі праекта
Развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў раёне, зацікаўленасць вучняў.
У сучаснасці засталося зусім мала майстроў, якія добра валодаюць здольнасцямі мастацкага ткацтва. А на Смаргоншчыне – іх двое. Бабулі распавядаюць сваім унукам аб дзіўнай роднай культуры, паказваюць старыя ткацкія вырабы, такія як ручнікі, наміткі, тканыя дываны. Але на цяперашні час стварэнне гэтых вырабаў не адбываецца, а ткацкі станок можна убачыць толькі ў музеі ці на фотаздымку.
Жодзішкаўская дзіцячая школа мастацтваў жадае ўдзельнічаць у адраджэнні народных традыцый на Смаргоншчыне, знаёміць вучняў з гісторыяй роднага краю, даць магчымасць дакрануцца да спадчыны сваёй Радзімы, рыхтаваць новае пакаленне майстроў, якое не дасць запамятаваць, што такое беларускі народны ручнік.
Народнае мастацтва Беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшваннем сказаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі, тканыя дываны — гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.
На ўроках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мы плануем пачаць займацца ткацтвам з дзецьмі, афіцыйна ўвесці гэта рамяство ў вучэбную праграму.
Зацікаўленасць вучняў у новай для іх тэхніцы дэкаратыўнай творчасці, вядзе да новых ідэй. Для гэтага Жодзішкаўскай школе мастацтваў неабходна набыць пяць ткацкіх станкоў і матэрыялы для вырабаў.
Калі з’явіцца такая магчымасць, тады будуць распрацаваны вучэбная праграма і каляндарна-тэматычныя планы. Дзеці пазнаёмяцца з тэхналогіяй выпаўнення вырабаў, паспрабуюць сябе ў ролі ткацкіх майстроў, вырабляючы спачатку вузенькія тканыя паясы з простым арнаментам, а потым амаль што вялікія тканыя палотны з добра састаўленнымі кампазіцыйнымі малюнкамі з укладзенным ў іх сэнсавым сімвалізмам.
Ідэя займацца рамяством навеяна не толькі жаданнем ўдзельнічаць у міжраённых, абластных і міжнародных конкурсах-выставах, але і для папулярызацыі народнай вытворчасці.